1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовостиАфиша: 3D фільм-рэканструкцыю даваеннага Мінска прэзентуе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да Дня горада
07 сентября 2021

Афиша: 3D фільм-рэканструкцыю даваеннага Мінска прэзентуе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа да Дня горада

11 верасня сталіца нашай краіны, горад Мінск, святкуе свой 954-ы дзень нараджэння.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас пражыў у Мінску ў агульнай колькасці больш за 30 гадоў і з асаблівай цеплынёй ставіўся да беларускай сталіцы. З Мінскам звязана стварэнне асноўных твораў песняра: менавіта тут Якуб Колас пачаў пісаць славутую паэму “Новая зямля”, напісаны трылогія “На ростанях”, паэмы “Рыбакова хата”, “На шляхах волі”, а таксама шматлікія аповесці, апавяданні, вершы, крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.

У сталіцы захавалася не так многа будынкаў, якія непасрэдна звязаны з Якубам Коласам. На вялікі жаль, першы ўласны даваенны дом паэта ў ціхім Вайсковым завулку, да нашага часу не захаваўся. Старэйшы сын класіка Данііл Міцкевіч успамінаў: “Для пабудовы дома знайшлі ўчастак, які ўяўляў сабой сад, пасаджаны хутчэй за ўсё ў канцы мінулага стагоддзя. Участак знаходзіўся ў пачатку 2-га Шпітальнага завулка (пазней Вайсковага) пры ўваходзе ў гарадскі парк, які тады насіў назву – імя Прафінтэрна. Пасля вайны месца сядзібы ўвайшло ў тэрыторыю парку імя Горкага”.

Да Дня горада 10 верасня а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя відэароліка, дзе можна ўбачыць трохмерную  мадэль дома Песняра па Вайсковым завулку і фрагмент гарадского асяродка 20 – 30-х гг. 20 ст., у якім знаходзілася сядзіба Якуба Коласа. Абапіраючыся на архіўна-бібліяграфічныя звесткі, матэрыялы з фондаў музея і ўспаміны сям’і Міцкевічаў, быў адноўлены гарадскі ландшафт, планіровачная структура і архітэктурныя дамінанты.  3D-інсталяцыя дазваляе ўбачыць, якой была сталіца больш за 80 гадоў таму  і адчуць атмасферу даваеннага Мінска.

Аўтар ідэі праекта – Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выканаўца – Ахрэм Белабровік, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, архіўна-бібліяграфічныя вышуканні – Антон Астаповіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Павел Растоўцаў, калекцыянер, член Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кансультацыі – Васіліна Міцкевіч, галоўны захавальнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа.

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, ул. Акадэмічная, 5.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

www.kolasmuseum.by;

e-mail: info@kolasmuseum.by

 

#культура #культура_Беларуси #литература_Беларуси #музеи_Беларуси

Карта сайта