1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовости#Летопись_имен: «Бацькаўшчына светлая паклікала…»
01 февраля 2023

#Летопись_имен: «Бацькаўшчына светлая паклікала…»

(Паводле ўспамінаў Аляўціны і Аляксандра Ермаковых з Саратава (Расія)

Неяк напрыканцы лета прыехала ў маю родную старажытную вёску Асмолавічы, што ў Клімавіцкім раёне Магілёскай вобласці, з Расіі, аж з Саратава з унукам Аляксандрам Аляўціна Іванаўна Ермакова. Дачка кадравага ваеннага, выпускніка суседняй Аўтухоўскай сельскай школы, Маскоўскай артылерыйскай школы (1927) і Ленінградскай артылерыйскай акадэміі імя Дзяржынскага (1934), даваеннага намесніка начальніка Сумскага артылерыйскага вучылішча па вучэбна-страявой частцы, палкоўніка Івана Філіпавіча Ермакова.

Яны ўсё хадзілі, ездзілі па вёсцы, адшукваючы сваіх сваякоў. Бо іхняя ж маці і бабуля, Мацільда Антонаўна, была родам з Асмолавіч. Дачка і распавяла пра яго, а яены сын Аляксандр  Ермакоў потым больш падрабязней паведаміў мне пра свайго дзядулю-франтавіка.

І. Ф. Ермакоў у сорак першым, як пачалася вайна, выконваў часова ўжо абавязкі начальніка вучылішча і быў назначаны,гэтаксама часова, яшчэ і начальнікам штаба абароны горада Сумы. Закончыў жа Вялікую Айчынную ў Японіі ў якасці начальніка штаба артылерыі 6-й гвардзейскай механізаваннай арміі. Сустрэў той вестку аб Вялікай Перамозе ў Чэхаславакіі пад Прагай, дзе ён (на здымку) ад 16 мая 1945 года.

Як бачыце, куды толькі не кідаў яго лёс да вайны – Драгабуж, Тамбоў, Разань, Масква, Казань, Сумы. І ў саму вайну — Украіна, Расія, Чэхаславакія, Японія… Ленінградскі фронт, Волхаўскі фронт… А вось тры ягоныя старэйшыя браты з Вялікай Айчыннай не вярнуліся да родных хат. Загінулі на яе франтах.

Вядома, што жонка І. Ф. Ермакова, Мацільда Антонаўна – асмалаўчанка. А муж, лічы герой вайны, бо ўсю прайшоў ад званка да званка, пачынаючы з сорак першага, стаўшы  кавалерам ордэнаў Леніна, Кутузава 2-й ступені, Чырвонага сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені.

А ў грамадзянскую ён удзельнічаў у падаўленні банд Антонава ў раёне Тамбоўскай губерні. У Чырвонай Арміі па мабілізацыі Клімавіцкага павятовага ваенкамата ўраджэнец клімавіцкай вёсачкі Мяжэнін быў з 1920 года, а ў партыі — з сакавіка 1926 года.

Іх, землякоў Ермаковых, паклікала ў далёкую дарогу хутчэй за ўсё радаслоўная сям’і, якую склала дачка Аляўціны Іванаўны — Вольга Георгіеўна. Таму, што не ўсё ў ёй яшчэ ўдакладнёна. Бо пра бацькоў іхняй маці і бабулі Мацільды – Антона (памёр да рэвалюцыі) і Тарэзы Асмалоўскай (на здымку) і іхніх дзяцей ім мала што вядома. Толькі тое, што яны пражывалі ў аколіцы Асмолавічы.

А было ў іх шэсць дзяцей, з якіх сын Рыгор Асмалоўскі 1893 года нараджэння працаваў рахункаводам у мясцовым калгасе “3 Інтэрнацыянал” і быў рэпрэсіраваны. А старэйшы іхні сын Андрэй Асмалоўскі, 1892 года нараджэння, пачынаючы з 1918 года працаваў ў Клімавічах бухгалтарам у павятовым ваенкамаце і пражываў ва ўласным доме непадалёку ад царквы, насупраць якого была школа. Той дом у пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя быў прададзены.

З часам, безумоўна, напішуцца новыя радкі іх радаслоўнай. Паведамце дарагія землякі-асмалаўчане, калі ведаеце што, пра Мацільду Антонаўну, яе бацькоў  Антона і Тарэзу, і лёс іхніх шасцярых дзяцей Рыгора, Андрэя, Івана, Аляксандра, Сцяпана і Мацільду аўтару гэтых радкоў (тэлефон у рэдакцыі праекта “Пішам летапіс імён”). Для большай дакладнасці радаслоўнай нашчадкаў Ермаковых.

А заадно гэтаксама і пра Мікалаеўскую царкву, якая некалі стаяла ў 510-гадовай вёсцы Асмолавічы. Патрэбны яе фотаздымак. Можа хто з вашых родных, бацькоў, дзядоў, прадзедаў, паважаныя чытачы праекта, у далёкім мінулым быў сфатаграфаваны каля яе, калі быў малым у час хрышчэння, альбо падчас нейкага царкоўнага свята.

Іван ЛАПО,

ветэран працы, прафсаюза і журналістыкі, краязнаўца, публіцыст, член Беларускага саюза журналістаў.

Карта сайта