19 жніўня 2021 года на адкрытай пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці вядомага ірландскага паэта і драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Уільяма Батлера Ейтса (William Buttler Yeats). На беларускую мову былі перакладзены некаторыя яго вершы, п’еса “Пясочны гадзіннік”, аўтабіяграфія і фрагменты дзённікаў. Уільям Батлер Ейтс захапляўся народным фальклорам, па-мастацку перадаваў дух народа ў сваіх творах. Таксама як у беларускай літаратуры Якуб Колас.
На вечарыне прагучаць вершы Уільяма Батлера Ейтса і народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на англійскай і беларускай мовах.
Адбудзецца канцэрт ірландскай музыкі і танцаў пры ўдзеле танцавальнага клубу “Bassdance” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Алена Козіч), а таксама майстар-клас па ірландскіх танцах.
Актыўныя ўдзельнікі вечарыны атрымаюць падарункі ад таварыства “Беларусь-Ірландыя” Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.
Пачатак у 17.00. Уваход вольны.
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
…Непадалёк ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім панадворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць утульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыў і працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. З 1959 года дом Коласа з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Наведванне музея Якуба Коласа паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны Дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент Песняра.
Сайт музея: www.kolasmuseum.by