У год гістарычнай памяці, да свята Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць праграму «Ад смутку да вяселля», якая адбудзецца 10 мая ў Белдзржфілармоніі.
У першым аддзяленні вы ўбачаце яркі і прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль «Ад смутку да вяселля», напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі. У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, трыумф кахання, сімвал адраджэння, жыцця і светлай надзеі – «Беларускае вяселле» – цудоўная кампазіцыя, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.
Другое аддзяленне канцэрта – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду ансамбля «Харошкі».
Запрашаем вас, шаноўныя сябры, адзначыць свята Вялікай перамогі разам з намі, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, жывой музыкі, вакалу, прасякнутых любоўю да сваёй роднай зямлі і яе традыцый!
Да сустрэчы 10 мая ва ўтульнай зале Белдзяржфілармоніі (г. Мінск,
пр. Незалежнасці, 50. Станцыя метро Я.Коласа).
Пачатак у 19-00 г. Кошт квіткоў 12-20 руб.
Замова квіткоў і даведкі па тэлефонах: +375 17 374 84 52, +375 29 353 62 31.
Таксама квіткі можна набыць анлайн на www.kvitki.by, www.ticketpro.by
Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm