1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовостиАфиша: Хореографический спектакль и лучшие номера. Ансамбль «Хорошки» 10 мая выступит в Белгосфилармонии
29 апреля 2022

Афиша: Хореографический спектакль и лучшие номера. Ансамбль «Хорошки» 10 мая выступит в Белгосфилармонии

У год гістарычнай памяці, да свята Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць праграму «Ад смутку да вяселля», якая адбудзецца 10 мая ў Белдзржфілармоніі.

У першым аддзяленні вы ўбачаце яркі і прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль «Ад смутку да вяселля», напоўнены шчымлівымі, пранікнёнымі лірыка-драматычнымі нумарамі.                        У спектаклі гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, трыумф кахання, сімвал адраджэння, жыцця і светлай надзеі – «Беларускае вяселле» – цудоўная кампазіцыя, якую складаюць гулліва-жартоўныя танцы-сцэнкі. Артысты выконваюць іх з запалам, вялікім натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.

Другое аддзяленне канцэрта – лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду ансамбля «Харошкі».

Запрашаем вас, шаноўныя сябры, адзначыць свята Вялікай перамогі разам з намі, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбітнай харэаграфіі, жывой музыкі, вакалу, прасякнутых любоўю да сваёй роднай зямлі і яе традыцый!

 

Да сустрэчы 10 мая ва ўтульнай зале Белдзяржфілармоніі (г. Мінск,
пр. Незалежнасці, 50. Станцыя метро Я.Коласа).

Пачатак у 19-00 г.     Кошт квіткоў 12-20 руб.

 

Замова квіткоў і даведкі па тэлефонах: +375 17 374 84 52, +375 29 353 62 31.

Таксама квіткі можна набыць анлайн на www.kvitki.by, www.ticketpro.by

 

 

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

 

 

Карта сайта