Музей бітвы за Днепр (Лоеў) сумесна з Дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прэзентуе навукова-даследчы і экспазіцыйна-выставачны фота-дакументальны праект “ПАРТЫЗАНЫ. ЭПІЗОДЫ”.
Выставачны праект грунтуецца на фондавых зборах Музея бітвы за Днепр /Лоеў/ і Дзяржархіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай воласці /Гомель/ і прымеркаваны да 80‑й гадавіны стварэння лоеўскага партызанскага атрада “За Радзіму”.
Больш пра навукова-даследчы і экспазіцыйна-выставачны праект можна даведацца на сайце музея тут: http://loyev.museum.by/be/node/57028
Час экспанавання выставы: 20 жніўня – 3 кастрычніка 2021.
Месца правядзення: Музей бітвы за Днепр (Лоеў).
Рэжым работы музея: аўт.–нд., 9/00–18/00.
Урачыстае адкрыццё: 20 жніўня 2021, 14/00.
Даведачная інфармацыя па тэл.: +375–2347–40673.
Больш інфармацыі пра работу музея і кантакты на сайце музея http://loyev.museum.by/be