1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовости«Хай ліецца песня сяброўства»
29 марта 2022

«Хай ліецца песня сяброўства»

1 красавіка 2022 г., напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэртная праграма «Хай ліецца песня сяброўства», арганізаваная сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пачатак а 18-й гадзіне.

 

Праграма праводзіцца ў межах сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур «Пад адзіным небам Беларусі», прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Мерапрыемствы праекта знаёмяць наведвальнікаў музея з культурнай і гістарычнай спадчынай розных нацыянальнасцяў праз прадстаўнікоў іх дыяспар. Напярэдадні свята яднання народаў Беларусі і Расіі мерапрыемства праекта будзе прысвечана сяброўству і творчаму адзінству дзвюх краін-суседак.

У праграме мерапрыемства – выступленні творчых калектываў і сольных выканаўцаў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: народнага хора і салістаў рускай песні імя А.Нікіцінай, ансамбля «Берега» (кіраўнік – Марыянна Зіганшына), фальклорнага ансамбля «Ляйсян» міжнароднага грамадскага аб’яднання «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» (кіраўнік – Алег Рашкоў), лаурэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандра Валодчанка. Прагучаць вакальныя кампазіцыі і паэтычныя творы на рускай, беларускай, татарскай, башкірскай мовах.

 

Таксама ўвазе наведвальнікаў мерапрыемства будзе прапанавана выстава, прасвечаная перакладам на рускую мову лепшых літаратурных здабыткаў беларускіх аўтараў.

 

Квіткі: 10 рублёў.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы  або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Тэл. +375 (17) 363-94-65 (музей), +375 (17) 270-82-67 (цэнтр).

 

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

 

Карта сайта