III раённы конкурс прафесійнага майстэрства «Ганаруся сваёй прафесіяй» сярод сельскіх клубных работнікаў прайшоў у Дзень работнікаў культуры 14 кастрычніка 2018 года ў Гольчыцкім сельскім доме культуры (Слуцкі раён).
Мастацкі кіраўнік Грэскага СДК Вераніка Кузьміцкая, Мастацкі кіраўнік Маяцкага СДК Аксана Хадаровіч, дырэктар Ленінскага СДК Іна Рацько, дырэктар Казловіцкага СДК Максім Сарока і дырэктар Квасыніцкага СДК Алег Пінчук спаборнічалі за званне лепшага па прафесіі ў чатырох конкурсах. У выніку найбольшую колькасць балаў набралі Максім Сарока і Вераніка Кузьміцкая, яны і атрымалі тытул пераможцаў конкурсу і сімвалічныя гліняныя фігуркі, другім па колькасці балаў стаў Алег Пінчук, аднолькавую колькасць балаў набралі Аксана Хадаровіч і Іна Рацько. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, падарункі і кветкі ад Слуцкай раённай арганізацыі прафсаюза работніказ культуры, інфармацыі, спорту і турызму, старшыня якой — Галіна Сасіновіч павіншавала работнікаў культуры раёна і выказала словы ўдзячнасці за іх шматгадовую пленную працу, асабісты уклад у духоўнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і ўмацаванне аўтарытэта прафсаюзнага руху Беларусі.
Минская городская организация профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма