На галоўнай плошчы Карэліч са сцэны віншавалі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Санчук І.М. і мастацкага кіраўніка ДУК “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Яроцкую В.А., а таксама ўсіх работнікаў культуры, якія ўдзельнічалі ў свяце.
Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі райкома прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму пастараліся на славу і прынялі актыўны ўдзел у раённай імпрэзе. У гэты сонечны дзень бібліятэчныя ўстановы для дарослых арганізавалі шыкоўную выставу па здароваму ладу жыцця з відэазамалёўкамі і буклетамі, а дзецям прапанавалі гульнёвую пляцоўку.
Музейныя супрацоўнікі ладзілі краязнаўчую выставу з партрэтамі Герояў Сацыялістычнай Праца Карэліччыны, а супрацоўнікі Дома рамёстваў продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышную латарэю і аквагрым. Маладзёжны Цэнтр культуры прапанаваў салодкую вату, папкорн і святочныя шары, а клубнікі як заўжды весялілі землякоў песнямі.
Свята з ўзнагародамі, віншаваннямі і пажаданнямі – усе гэтыя прыемныя моманты прабягаюць імкліва, як і сам цудоўны адмысловы дзень. А заўтра будзе новы дзень, які запатрабуе новых намаганняў, сіл і ідэй.