Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2021 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»,
«Лепшы твор прозы»,
«Лепшы твор драматургіі»,
«Лепшы твор публіцыстыкі»,
«Лепшы дэбют»,
«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»,
«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства».
Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 чэрвеня 2018 года № 468, заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm