Запішыце сваю гісторыю або верш, сфатаграфуйце старыя нумары, зрабiце малюнак, звязаны з «Вясёлкай», і дашліце вашу працу ў рэдакцыю на электронную пошту vyaselka2011@yandex.by або па адрасе: вул. Кальварыйская, 25-309, г. Мінск, 220073 з паметкай «Вясёлка-65!».
Конкурс будзе праходзіць на працягу 2022 года. Лепшыя работы будуць ў часопісе, а іх аўтары атрымаюць памятныя прызы ад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і рэдакцыі часопіса.
Новы месяц — новы падарунак, таму не губляйце магчымасць пісаць у рэдакцыю некалькі разоў!
Сярод падарункаў — кнігі Уладзіміра Ліпскага, Алены Масла, Алеся Карлюкевіча, Аксаны Аракчэевай і іншых вядомых беларускіх аўтараў, якія з’яўляюцца даўнімі сябрамі часопіса «Вясёлка».
Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm