З гэтым выказваннем поўнасцю згодны члены Дзятлаўскай раённайарганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якія прынялі ўдзел у праекце “Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці”. Гэты праект, распрацаваны Дзятлаўскім раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, скіраваны на фарміраванне ў работнікаў адказных адносінаў да свайго здароўя, вядзенне здаровага ладу жыцця. У яго аснову пакладзена ідэя “эстафеты” здаровага ладу жыцця ў выглядзе статуэткі, якая пераходзіць з арганізацыі ў арганізацыю як сімвал здаровага калектыву. Пераняўшы гэту эстафету, работнікі раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, музея, Цэнтра культуры, рэдакцыі газеты “Перамога” паказалі, як умацоўваюць сваё здароўе.
Адным з найважнейшых спосабаў падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме яны лічаць заняткі спортам: з задавальненнем пазаймаліся ў трэнажорнай зале, з азартам пагулялі ў валейбол, дартс. Патрэніравалі памяць і лагічнае мысленне, згуляўшы ў шашкі і шахматы. Не толькі для здароўя, але і каб быць стройнымі і прывабнымі, работніцы Цэнтра культуры актыўна наведваюць заняткі па фітнэсе. А бібліятэкары лічаць, што вельмі карысным для здароўя з’яўляецца травяны чай, які п’юць даволі часта. Яны могуць расказаць, як правільна такі чай заварваць, пра яго карысныя якасці і магчымыя супрацьпаказанні. Работнікі рэдакцыі і школы мастацтваў таксама аддаюць перавагу такому духмянаму напітку з лекавых траў.
За гэты час усе, хто прыняў удзел у праекце, яшчэ раз упэўніліся, што здароўе – гэта залог доўгага і шчаслівага жыцця, і падтрымліваць свой арганізм у тонусе неабходна пастаянна, а рабіць гэта зусім не цяжка.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы рэдакцыі газеты “Перамога” Святлана Грышына