1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовостиБяс­спрэч­ныя пры­яры­тэ­ты. Таццяна Фі­лі­мо­на­ва размаўляе з карэспандэнтам газеты «Культура»
19 января 2022

Бяс­спрэч­ныя пры­яры­тэ­ты. Таццяна Фі­лі­мо­на­ва размаўляе з карэспандэнтам газеты «Культура»

Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га пра­фе­сій­на­га са­юза ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, інфар­ма­цыі, спорту і ту­рыз­му Тац­ця­на Фі­лі­мо­на­ва:

— Для мя­не га­лоў­ным з’яў­ля­ецца тое, што Кан­сты­ту­цыя за­хоў­вае і на­ват уз­мац­няе са­цы­яль­ную на­кі­ра­ва­насць: га­ран­ту­ецца бяс­плат­ная ад­ука­цыя і ахо­ва зда­роў­я, пад­трым­ка се­м’яў з дзе­ць­мі, інва­лі­даў. Асаб­лі­ва хо­чац­ца звяр­нуць ува­гу на да­паў­нен­ні ў 54 арты­кул Кан­сты­ту­цыі: “Пра­яўлен­не па­тры­ятыз­му, за­ха­ван­не гіс­та­рыч­най па­мя­ці аб ге­ра­ічным мі­ну­лым бе­ла­рус­ка­га на­ро­да з’яў­ля­юцца аб­авяз­кам кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь”. З ад­на­го бо­ку, зда­ва­ла­ся б, усім зра­зу­ме­лыя бяс­спрэч­ныя пры­яры­тэ­ты, якія ў аб­авяз­ко­вым па­ра­дку па­він­ны пры­сут­ні­чаць у жыц­ці кож­на­га гра­мад­ства. Але, на жаль, у су­час­ным све­це на­ша кра­іна су­тык­ну­ла­ся з су­р’ёз­най пра­бле­май на­вяз­ван­ня з-за чу­жой ідэ­ало­гіі, ку­ль­ту­ры, са спро­ба­мі ска­жэн­ня на­шай сап­раў­днай гіс­то­рыі. Да­пус­ціць гэ­та­га не­ль­га, бо на­род, які не мае гіс­то­рыі, не мае бу­ду­чы­ні. Та­кім чы­нам, ве­ль­мі важ­на, што па­тры­ятызм і аб­авя­зак кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на кра­іны па за­ха­ван­ні гіс­та­рыч­най па­мя­ці аб ге­ра­ічным мі­ну­лым бе­ла­рус­ка­га на­ро­да за­ма­ца­ва­ны ў Асноў­ным За­ко­не кра­іны.

Акра­мя та­го, на да­дзе­ным гіс­та­рыч­ным эта­пе раз­віц­ця Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ве­ль­мі акту­аль­на ўня­сен­не ў пра­ект Кан­сты­ту­цыі нор­мы, якая аба­вяз­вае ба­ць­коў не то­ль­кі вы­хоў­ваць дзя­цей, кла­па­ціц­ца аб іх зда­роў­і, раз­віц­ці і на­ву­чан­ні, але і “рых­та­ваць да гра­мад­скай ка­рыс­най пра­цы, пры­ві­ваць ку­ль­ту­ру і па­ва­гу да за­ко­наў, гіс­та­рыч­ных і на­цы­яна­ль­ных тра­ды­цый”. Па­ўна­вар­тас­нае вы­ха­ван­не, на­кі­ра­ва­нае на гар­ма­ніч­нае раз­віц­цё дзі­ця­ці, не­маг­чы­мае без зна­ёмства яго з ку­ль­ту­рай і тра­ды­цы­ямі род­на­га краю, без вы­раз­на­га ўсве­дам­лен­ня і пе­ра­ка­нан­ня ў не­абход­нас­ці вы­ка­нан­ня за­ко­наў сва­ёй кра­іны і, вя­до­ма ж, без па­ва­гі і за­ха­ван­ня гіс­то­рыі. Бо ўсім вя­до­мая ісці­на: тое, што за­кла­дзе­на ў ча­ла­ве­ку з дзя­цін­ства, з’яў­ля­ецца пад­мур­кам для да­лей­ша­га раз­віц­ця і ста­наў­лен­ня асо­бы.

«Культура»
№ 3 (1546) 15.01.2022 — 21.01.2022 г.

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

Карта сайта