Святлана Райчонак, інспектар па кадрах раённага Цэнтра культуры, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму:
— Час не стаіць на месцы, усё мяняецца, развіваецца, а таму ўдасканальвання патрабуе і палітычная сістэма нашай краіны. І менавіта ад Канстытуцыі, яе дапаўненняў і змяненняў залежыць будучае рэспублікі і ўсяго народа.
Мяне як работніка культуры ў першую чаргу хвалююць пытанні галіны, у якой я працую. Гэта і права кожнага на ўдзел у культурным жыцці, агульная даступнасць каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах, развіццё сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. Лічу, што абавязкам кожнага беларуса з’яўляецца праяўленне патрыятызму і захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым нашага народа.
Канстытуцыю сваёй краіны павінен ведаць кожны сумленны грамадзянін. Асабіста я у хуткім часе буду здаваць курсавы экзамен па Асноўнаму Закону Рэспублікі Беларусь у міжнародным універсітэце “МИТСО”.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК, «Кліч Радзімы»
Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm