1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовостиСтаршыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава павіншавала калектыў газеты «Герой працы» з нагоды юбілею
01 февраля 2022

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава павіншавала калектыў газеты «Герой працы» з нагоды юбілею

Днём нараджэння шумілінскай раёнкі лічыцца 24 студзеня 1932 года, калі выйшаў першы нумар газеты Сіроцінскага раёна «Ленінскі шлях».

За сваю гісторыю газета некалькі разоў мяняла назвы: «Ленінскі шлях», «Сталінскі сцяг», «Запаветы Ільіча», «Герой працы». За 90 год пабачыла свет ужо амаль 10 тысяч нумароў выдання. За гэты час над стварэннем газеты працавалі сотні людзей: рэдактары, карэспандэнты, адказныя сакратары, фатакоры… Сёння над стварэннем раённай газеты працуюць 11 чалавек – дружная каманда, якая жыве сваёй справай, роднай газетай…

Прыемна, што зала была запоўнена, а значыць, у журналістаў раёнкі шмат сапраўдных сяброў, якія прыйшлі раздзяліць радасць падзеі разам з калектывам рэдакцыі. Прыйшлі на свята ветэраны працы, былыя работнікі рэдакцыі газеты: Мікалай Мароз, Ларыса Дамарацкая, Вольга Мацюшкова, Галіна Шылко, Валянціна Шнявіна.

Выказалі шматлікія словы віншаванняў і добрых пажаданняў, а таксама ўручылі ўзнагароды работнікам рэдакцыі старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Мазанкоў і многія іншыя.

Сучасная газета «Герой працы» мае сайт, групы ў сацыяльных сетках, што дазваляе землякам, якія жывуць за межамі раёна, і тым, каму зручней віртуальная прастора, быць у курсе мясцовых падзей. Многае змянілася за гады існавання газеты. Але засталося галоўнае – газета заўсёды была блізкая да жыхароў раёна.  «Герой працы» – гэта гісторыя нашага раёна ў газетных радках. З яе старонак чытачы даведваліся, як сеюць, будуюць, навучаюць, лечаць, выхоўваюць, займаюцца дабрачыннымі справамі, заваёўваюць спартыўныя вяршыні.

 

«90 год – разам з чытачамі!»,
«Герой працы», апублікавана ў №8 ад 01.02.2022 г.

 

Витебская областная организация Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

 

 

Карта сайта