1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовостиТэлерадыёкампанія «Магілёў» стала лаўрэатам конкурсу «Горад у люстэрку СМІ — 2021»
11 мая 2022

Тэлерадыёкампанія «Магілёў» стала лаўрэатам конкурсу «Горад у люстэрку СМІ — 2021»

Удзел у прэстыжным конкурсе прымаюць электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі краін СНД.

У сёлетнім конкурсе сваю творчасць прадставілі прадстаўнікі з Расіі (з буйных гарадоў — Масква, Санкт-Пецярбург, Сімферопаль, Казань), Дагестана, Башкартастана, Малдовы… Члены журы, у склад якога ўваходзіць больш за 12 прафесійных экспертаў, ацанілі творчы падыход і майстэрства здымачнай каманды Магілёўскага абласнога тэлебачання ў стварэнні трох сюжэтаў тэлеперадачы аб Магілёве «Сустрэнемся ля Астролага». Праграма выходзіць па аўторках на тэлеканале «Беларусь-4. Магілёў» і мае вялікі рэйтынг сярод гледачоў. Знамянальна, што Тэлерадыёкампанія «Магілёў» стала адзіным лаўрэатам з Беларусі.

— Для нас заўсёды вельмі важна даведацца, чым дыхае журналісцкая супольнасць, на што яна арыентуецца, — адзначыў намеснік Генеральнага дырэктара Міжнароднай Асамблеі сталіц і буйных гарадоў СНД Юрый Васюнькін. — Па стылі, манеры вядзення інтэрв’ю можна шмат чаго даведацца пра журналістаў, пра іх школу. Мы часта праглядаем не толькі матэрыялы, якія паступілі, але і выданне цалкам: рубрыкатар, пастаянных аўтараў. Галоўная ўмова конкурсу — гэта каштоўны вопыт, які можна перадаць. Наша Асамблея і створана для таго, каб бясплатна перадаваць яго іншым.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Горад у люстэрку СМІ — 2021» адбылася ў Белай зале Расійскай Акадэміі мастацтваў. Дыплом І ступені ў намінацыі «Разумны горад — бяспечны горад» атрымала малады і таленавіты шэф-рэдактар праграмы «Сустрэнемся ля Астролага» Надзея Мяшкевіч. Як сціпла яна адзначыла, гэта перш за ўсё высокая прафесійная ацэнка якасці інфармацыйнага прадукту, які стварае каманда Тэлерадыёкампаніі «Магілёў». А дырэктар Тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяна Ларына з гонарам заўважыла, што адзнака на такім ўзроўні гэта прэстыж не толькі той установы, якой яна кіруе, але і горада, у якім яна існуе.

— Магілёў — горад з найбагацейшай гісторыяй, і гэтую гісторыю трэба ведаць, ёй трэба ганарыцца, — падкрэсліла яна. — А мы ў сваёй праграме «Сустрэнемся ля Астролага» будзем расказваць пра наш цудоўны горад зноў і зноў.

У Маскве магілёўскія тэлежурналісты прынялі таксама ўдзел у «круглым стале» на тэму «Медыясфера і асаблівасці сучаснай культуры, якія вызначаюць духоўна-маральны стан грамадства». Прыемным падарункам для гасцей і лаўрэатаў конкурсу стала экскурсія па выставачных залах Галерэі мастацтваў народнага мастака Расійскай Федэрацыі скульптара-манументаліста Зураба Цэрэтэлі.

Кадры аднаго з сюжэтаў, якія адзначаны дыпломам. Інтэрв’ю з мэрам горада Уладзімірам Цумаравым да Дня Нараджэння горада

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міжнародная Асамблея сталіц і буйных гарадоў СНД пры падтрымцы Саюза журналістаў Расіі і Падмаскоўя, Маскоўскага дома нацыянальнасцяў, Дзелавога Цэнтра эканамічнага развіцця СНД, Цэнтра садзейнічання ўстойліваму развіццю гарадоў «Мегаполіс XXI стагоддзе».

 

Мінінфарм па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

 

 

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

 

Карта сайта