1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовости21 кастрычнiка: «Ад смутку да вяселля…» — святочны канцэрт да юбiлею Валянцiны Гаевой
28 сентября 2021

21 кастрычнiка: «Ад смутку да вяселля…» — святочны канцэрт да юбiлею Валянцiны Гаевой

Ансамбль «Xapoшкi» сардэчна запрашае вас, шаноўныя сябры, на святочны канцэрт да юбiлею стваральнiка, бяссменнага мастацкага кipaўнiкa i галоўнага балетмайстра калектыву Валянцiны Гаевой, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, народнай артысткi Беларусi!

Канцэрт адбудзецца 21 кастрычнiка на сцэне Цэнтральнага Дома афiцэраў.

 

 

 

 

У першым аддзяленнi вы ўбачыце яркi i прыгожы, эмацыйна багаты харэаграфiчны спектакль «Ад смутку да вяселля…», напоўнены шчымлiвымi пранiкнёнымi лiрыка-драматычнымi нумарамi.

У спекталi гучыць тэма складанага, трагiчнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але вас чакае i сапраўднае свята, сiмвал адраджэння, трыумф кахання, жыцця i светлай надзеi — цудоўная кампазiцыя «Беларускае вяселле», якую складаюць гуллiва-жартоўныя танцы-сцэнкi. Артысты выконваюць ix з запалам, вялiкiм натхненнем, яркiмi эмоцыямi i пачуццямi.

Другое аддзяленне канцэрта — лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару ансамбля «Харошкi». Жывая музыка надзвычай упрыгожвае канцэрт, надае яму яшчэ большую эмацыйнасць.

Запрашаем вас адзначыць свята разам з намi, атрымаць сапраўдную асалоду ад выбiтнага мастацкага густу i творчага таленту Валянцiы Гаевой, убачыць яе харэаграфiю, прасякнутую любоўю да
сваёй роднай зямлi i свайго народу!

Да сустрэчы 21 кастрычнiка ва ўтульнай зале Цэнтральнага Дома афiцэраў!

Пачатак а 19-ай гадзiне.

Даведкi па тэлефонах: +375 17 374 84 52, +375 25 744 51 20.

Kвiткi можна набыць на сайтах бiлетных аператараў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

Карта сайта