1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 255-86-73

Мы в соцсетях

Год мира и созидания

Праздники Беларуси

НУ И ПОГОДА

Охрана труда

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

«Золотые правила» языком музыки

ТУРИЗМ

ГлавнаяНовости«Так зайздрасна: насіць вянок паэты…»
09 декабря 2021

«Так зайздрасна: насіць вянок паэты…»

Літаратурны вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, сумесна з філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.

14 снежня 2021 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурны вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, сумесна з філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыяналынасцю.
М. Багдановіч прыйшоў у беларускую літаратуру, калі ў ёй ўжо ўладарылі паэты магутнага даравання – Якуб Колас і Янка Купала. Будучыя народныя паэты, безумоўна, уплывалі на творчасць “пясняра чыстае красы”, якому прыйшлося жыць далёка ад радзімы.
Якуб Колас і Максім Багдановіч ніколі не сустракаліся, але з вялікай увагай сачылі за публікацыямі адзін аднаго. Высока, але і даволі крытычна Максім Багдановіч ацаніў коласаўскія ’’Песні-жальбы’’. У артыкуле ’’Глыбы і слаі’’ ён назваў кнігу “цэльнай… па светапогляду”, але аднастайнай паводле тэм і матываў. Якуб Колас у сваіх крытычных артыкулах так характыразаваў маладога паэта: “Максім Багдановіч па праву заняў пачэснае месца ў нашай маладой паэзіі як высокаталенавіты паэт і майстра паэтычнай формы…”.
На літаратурным вечары прагучаць песні на словы знакамітага паэта ў выкананні Алесі Сівохінай, адбудзецца дыяфільмавая рэтра-лекцыя “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (1984) ад загадчыка філіяла Бараноўскага Міхаіла, а ўнучка народнага паэта Міцкевіч Марыя Міхайлаўна распавядзе пра паралелі ў творчасці Максіма Багдановіча і Якуба Коласа.

Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
www.kolasmuseum.by
e-mail: info@kolasmuseum.by

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал
t.me/belprofkult_inform_sport_turizm

 

 

Карта сайта